П’есы для дарослага гледача:

 

            „Звар’яцелы Альберт” (1990).

П’еса-містыфікацыя ў 2-х дзеях паводле твораў Яна Баршчэўскага. Упершыню апублікавана ў часопісе „Тэатральная Беларусь” (1992, №2). Пастаўлена:

  • Гомельскі абласны драматычны тэатр (1991, рэж. Б. Насоўскі).

           

„Трышчан ды Іжота” (1993, іншая назва: „Трышчан, або Блазны на пахаванні”).

П’еса ў 2-х дзеях паводле матываў старабеларускага рыцарскага рамана „Трышчан”. Упершыню апублікавана ў зборніку „Беларуская драматургія. Вып. 2.” (Мінск, 1995). Пастаўлена:

  • Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа (1995, рэж. В. Ласоўскі);
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (1999, рэж. А. Гарцуеў);
  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (2000, рэж. А. Жугжда);
  • Брэсцкі тэатр драмы і музыкі (2000, пад назвай “Карнаваль, што за дзіўная назва...”, рэж. Ц. Ільеўскі);
  • Палескі драматычны тэатр у Пінску (2006, рэж. П. Марыніч);
  • Тэатр "Дель Пьеро" Харкаў, Украіна (2011, рэж. Г. Ацупак, П. Нікіцін)
  • Маскоўскі дзяржаўны абласны тэатр лялек (2021, рэж. А. Жугжда)

           

„Балада пра Бландою” (1995).

П’еса ў 2-х дзеях паводле матываў старабеларускага рыцарскага рамана „Бава”. Упершыню апублікавана ў часопісе “Маладосць” (2002, №11/12). Пастаўлена:

  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі “Вольная сцэна” (1996, пад назвай “Заложніца кахання”, рэж. А. Гузій);
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (2001, рэж. У. Паржэцкая)     

„Чатыры гісторыі Саламеі” (1996, новы варыянт - 2000).

П’еса ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Полымя” (2003, №7). Пастаўлена:

  • Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечна (1996, пад назвай „Саламея і амараты”, рэж. Р. Таліпаў):
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (2001, пад назвай „Саламея”, рэж. А. Гарцуеў),
  • Брэсцкі тэатр драмы і музыкі (2001, пад назвай „Саламея Русецкая”, рэж. А. Бакіраў)

           

„Стомлены д’ябал” (1997).

Фантасмагорыя ў 2-х дзеях з беларускага жыцця і літаратуры. Упершыню апублікавана ў часопісе „Калосьсе” (1999, №7), поўны варыянт у зборніку: “Сучасная беларуская драматургія. Традыцыі і наватарства” (Мінск, 2003). Пастаўлена:

  • Люблінскі тэатр імя Ю. Астэрвы, Польшча (1997, рэж. Р. Таліпаў);
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі „Вольная сцэна” (1999, рэж. Р. Таліпаў);
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа (2007, пад назвай “Дзверы”, рэж. Ю. Лізянгевіч).
  • Тэатр .”Záhorackie divadlo”, г. Сеніца, Славакія (2009, рэж. Іван Фодар).
  • Вучэбны тэатр Кіеўскага нацыянальнага універсітэта тэатру, кіно і тэлебачання, Украіна (2017, рэж. М. Урыцкі)

           

„Навука кахання” (1999, іншая назва: “Францішка, або Навука кахання”).

П’еса ў 3-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе „Полымя” (2001, №1). Пастаўлена:

  • Гомельскі абласны драматычны тэатр (2000, пад назвай „Распуснікі ў пастцы”, рэж. В. Баркоўскі);
  • Гродзенскі абласны драматычны тэатр (2001, рэж. А. Жугжда)

 

„Тарас на Парнасе” (2000).

Народная забава з мядзведзем у 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў кнізе: Кавалёў С. Стомлены д’ябал (Мінск, 2004). Пастаўлена:

  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа (2003, рэж. А. Ляляўскі);
  • Вучэбны тэатр Беларускай акадэміі мастацтваў (2003, рэж. Н. Башава);
  • Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (2004, Н. Башава);
  • Гродзенскі абласны драматычны тэатр (2009, рэж. С. Курыленка).
  • Cлонімскі драматычны тэатр (2017, рэж. В. Сявец)

 

„Сёстры Псіхеі” (2000).

П’еса-прыпавесць у 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Дзеяслоў” (2003, №3). Пастаўлена:

  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (2002, рэж. А. Жугжда);
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (2007, рэж. С. Кавальчык)

 

“Легенда пра Машэку” (2003, іншая назва: “Замак”).

Старадаўняе паданне ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Маладосць” ( 2004. №4). Пастаўлена:

  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (2003, рэж. А. Гарцуеў);
  • Вучэбны тэатр Беларускай акадэміі мастацтваў (2007, рэж. М. Кірычэнка)

 

Вяртанне Галадара” (2005).

П’еса ў 2-х дзеях, ахвяраваная Тадэвушу Ружэвічу. Упершыню апублікавана ў часопісе “Дзеяслоў” (2010. №2(46)).  Пастаўлена:

  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (2009, рэж. К. Аверкава).

 

“Інтымны дзённік” (2007).

П’еса ў 2-х гісторыях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Дзеяслоў” (2009. №2(39)). Пастаўлена:

  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (2009, пад назвай “Дзённік паэта”, рэж. В. Баркоўскі).

 

“Магічнае люстра пана Твардоўскага” (2007, іншая назва: “Пан Твардоўскі”).

П’еса ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Маладосць” (2010, №7).  Пастаўлена:

  • Гродзенскі абласны тэатр лялек (2009, рэж. А. Жугжда)

 

“Камедыя Юдзіфі” (2016).

П’еса ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Дзеяслоў” (2017. №6(91). Іншы варыянт (“Юдзіф”) у кнізе: Францыск Скарына і сучаснасць. Зборнік п’ес. Мінск: 2017.  С. 304-335. Пастаўлена:

  • Гродзенскі абласны тэатр лялек (2017, рэж. А. Жугжда)
  • Cумесная прадукцыя “neTTheatre - Teatr w Sieci Powiązań” i беларускай незалежнай групы “Купалаўцы” (2023, рэжысёр – Павел Пасіні). Люблін, Польшча.

 

“Таямніца старой ратушы” (2017).

П’еса ў 2-х дзеях. Апублікавана ў часопісе „Тэрмапілы” (2020, №24).  Пастаўлена:

  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (2018, рэж. У. Пятровіч)

 

"Локіс. Версія” (2018)

П’еса ў 2-х дзеяннях. Апублікавана ў часопісе „Тэрмапілы” (2021, №25). Пастаўлена:

  •  Гродзенскі абласны тэатр лялек (2021, пад назвай „Локіс”, рэж. А. Жугжда)

 

  

П’есы для дзяцей:

 

            “Драўляны Рыцар” (1987).

П’еса-казка ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў зборніку “Драўляны Рыцар” (Мінск, 1992). Пастаўлена:

  • Беларускае тэлебачанне (1989);
  • Беларускае радыё (1992);
  • Расійскае тэлебачанне (1994);
  • Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечна (1994, рэж. В. Растрыжэнкаў);
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Максіма Горкага (1995, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Слонімскі драматычны тэатр (1996);
  • Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (2008, пад назвай “Вандраванне ў Княства Сноў”, рэж. В. Растрыжэнкаў);
  • Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр (2018, пад назвай “Прыгоды ў Каралеўстве Сноў”, рэж. А. Зміцер)

           

“Дзівосныя авантуры Кубліцкага ды Заблоцкага” (1990).

П’еса-казка ў 2-х дзеях. Напісана ў сааўтарстве з Пятром Васючэнкам. Упершыню апублікавана ў зборніку: “Ці будзе вяселле?” (Мінск, 1992); поўны варыянт у зборніку: “Цудоўная дудка. Творы беларусскай драматургіі” (Мінск, 1997). Пастаўлена:

  • Беларускае радыё (1991);
  • Беларускае тэлебачанне (1992);
  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (1992, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” (1994, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Магілёўскі абласны тэатр лялек (2012, рэж. І. Казакоў)

 

           

“Заяц варыць піва” (1991).

П’еса ў 2-х дзеях паводле вершаў і казкі Уладзіміра Караткевіча. Упершыню апублікавана ў часопісе “Тэатральная Беларусь” (1994, №2). Пастаўлена:

  • Беларускае радыё (1992).
  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (1993, рэж. С. Юркевіч);

           

“Жабкі і Чарапашка” (1991).

П’еса паводле казкі Уладзіміра Караткевіча і дзіцячых гульняў. Упершыню апублікавана ў зборніку “Жывая вада. Драматычныя казкі” (Мінск, 1994). Пастаўлена:

  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (1994, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Смаленскі тэатр лялек, Расія (рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Краснадарскі тэатр лялек, Расія (рэж. Г. Карбаўнічая).

 

“Хохлік” (1992). Зімовая казка.

Упершыню апублікавана ў зборніку “Беларуская драматургія. Вып. 1” (Мінск, 1994). Пастаўлена:

  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (1992, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Беларускае радыё (1993);
  • Астраханскі тэатр лялек, Расія;
  • Валагодскі тэатр лялек, Расія;
  • Ульянаўскі тэатр лялек, Расія;
  • Смаленскі тэатр лялек, Расія (рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Самарскі тэатр лялек, Расіі;
  • Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр (2000, рэж. У. Паржэцкая);
  • Івана-Франкоўскі тэатр лялек, Украіна (2009);
  • Кіеўскі муніцыпальны тэатр лялек на левым беразе Дняпра, Украіна (2009, пад назвай "Чароўная скрыпка”, рэж. М. Урыцкі);
  • Тульскі тэатр лялек, Расія (2013, пад назвай "Чароўная скрыпка”, рэж. М. Урыцкі);
  • Магілёўскі абласны тэатр лялек (2017, пад назвай “Хохлік-гном”, рэж. І. Казакоў)
  • Львоўскі абласны тэатр лялек, Украіна (2018, пад назвай „Таємниця Лісовічка”, рэж. В. Підцерковний)

            

“Маленькі Анёлак” (1992).

Мона-п’еса ў 2-х дзеях паводле вершаў Кармэн дэ Гаштольд (вершы ў перакладзе аўтара п’есы). Упершыню апублікавана ў альманаху “Лялечны куфэрак” (Мінск, 1999), поўны варыянт у кнізе: Кавалёў С. Хохлік (Мінск, 2002). Пастаўлена:

  • Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” (1995, рэж. Г. Дзягілева)

  

“Піліпка і Ведзьма” (1993).

П’еса-жарт паводле беларускай народнай казкі. Упершыню апублікавана ў кнізе: Кавалёў С. Хохлік (Мінск, 2002). Пастаўлена:

  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (1993, рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Магілёўскі абласны тэатр лялек (1994, рэж. А. Жугжда);
  • Віцебскі абласны тэатр “Лялька” (2004, рэж. В. Клімчук);
  • Брэсцкі абласны тэатр лялек (2004, рэж Дз. Нуянзін);
  • Гродзенскі абласны тэатр лялек (2005, рэж. А. Плютава);
  • Краснадарскі тэатр лялек, Расія (рэж. Г. Карбаўнічая);
  • Кошыцкі тэатр лялек, Славакія (2008, рэж. А. Жугжда):
  • Тэатр “Маска” в Жэшове, Польшча (2011, рэж. А. Жугжда)

                       

“Чарнакніжнік” (1995).

П’еса-казка ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў часопісе “Тэатральная творчасць” (1997, №1). Пастаўлена:

  • Слонімскі драматычны тэатр (1997);
  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (2012, рэж. М. Андрэеў).

           

Шлях да Батлеему” (1997, іншая назва: “Братка Асёл”).

П’еса-апокрыф у 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў зборніку “Беларуская драматургія. Вып. 5” (Мінск, 1998). Пастаўлена:

  • Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (1998, рэж. Ю. Береза);
  • Брэсцкі абласны тэатр лялек (1999, рэж. Дз. Нуянзін);
  • Магілёўскі абласны тэатр лялек (1999, рэж. А. Жугжда);
  • Гомельскі абласны тэатр лялек (2000, рэж. У. Матрос);
  • Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (2000, рэж. Н. Башава);
  • Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (2001, рэж. В. Ласоўскі);
  • Гродзенскі абласны тэатр лялек (2006, рэж. А. Жугжда);
  • Днепрапятроўскі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Украіна (2006);
  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (2009, рэж. У. Пятровіч);
  • Сумскі тэатр юнага гледача, Украіна (2009);
  • Львоўскі абласны тэатр лялек, Украіна (2009, рэж. А. Куцык).
  • Омскі драматычны тэатр “Галёрка”, Расія (2009);
  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа (2010);
  • Данецкі абласны тэатр лялек, Украіна (2011).
  • Тэатр “Акцёрскі дом” у Самары, Расія (2011);
  • Львоўскі акадэмічны драматычны тэатр імя Лесі Украінкі, Украіна (2011, рэж. Л. Каласевіч);
  • Кіраваградскі акадэмічны абласны тэатр лялек, Украіна (2014);
  • Палтаўскі акадэмічны абласны тэатр лялек, Украіна (2015);
  • Мыцішчанскі муніцыпальны тэатр лялек “Огніва”, Расія (2015);
  • Жытомірскі акадэмічны абласны тэатр лялек, Украіна (2016, рэж. С. Місечка);
  • Івана-Франкоўскі акадэмічны абласны тэатр лялек, Украіна (2018, рэж. В. Гнацюк);
  • Дзяржынскі тэатр лялек, Расія, (2018, рэж. Уладзімір Казачэнка);
  • Тэатр “Чрэва”, Бельск Падляскі, Польшча (2019, рэж. Я. Троц);
  • Дзяржаўны лялечны тэатр у Бургасе, Балгарыя (2020, пад назвай “Асляня і Зорка”, рэж. Х. Арсенава)
  • Дняпроўскі гарадскі тэатр лялек (2021, пад назвай „Віслючок, який мріяв стати зіркою”, рэж. Р. Гребенюк)
  • Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” ў Маладзечна (2021, рэж. С. Бень).

 

“Пацалунак ночы” (2003).

П’еса-казка ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў штогодніку “Тэрмапілы” (2009, №13). Пастаўлена:

  • Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (2006, рэж. Н. Башава).

           

“Пяcчаны замак” (2006).

П’еса-казка ў 2-х дзеях. Упершыню апублікавана ў газеце “Культура” (25.04-1.05.2009). Пастаўлена:

  • Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (2007, рэж. А. Ляляўскі).

 

 

Інсцэніроўкі:

 

“Чужое багацце нікому не служыць” (2008). Лібрэта оперы Яна Давіда Голанда. Упершыню апублікавана: Я.Д. Голанд. Чужое багацце нікому не служыць (Мінск, 2013). Пастаўлена:

  • Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета (2009, рэж. Н. Башава, маст. кіраўнікі пастаноўкі: В. Скарабагатаў, Г. Каржанеўская)

 

“Выкраданне Еўропы, або Тэатр Уршулі Радзівіл” (2011).

Сцэнары апублікаваны ў кнізе: “Крывіцкі апокрыф” (Беласток, 2013). Пастаўлена:

  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя  Янкі Купалы (2011, рэж. М. Пінігін).

 

Адам Міцкевіч. “Пан Тадэвуш” (2014). Пастаўлена:

  • Нацыянальны акадэмічны тэатр імя  Янкі Купалы (2014, рэж. М. Пінігін).

 

Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (2019).  Апублікавана ў часопісе „Дзеяслоў” (2020, №6/109). Пастаўлена: 

 

·   Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (2019, рэж. А. Ганум).